Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Сярэдняя школа №4 г. Паставы»
Занятак краязнаўчага гуртка па тэме: “Шляхам пастаўскага Халакосту”
Настаўнiца вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi
Храпавiцкая Тамара Аркадзьеўна
Мэты занятку:
а) на прыкладзе трагедыі яўрэяў Пастаўшчыны раскрыць прычыны і наступствы фашысцкай палітыкі генацыду;
б) даказаць небяспечнасць адмаўлення Халакосту;
в) развіваць навыкі вядзення дыскусіі, лагічнага мыслення, працы ў групах;
г) садзейнічаць выхаванню гуманіста, патрыёта, чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
План занятку:
- Уступнае слова настаўніка
- З гісторыі Халакосту
3. Трагедыя яўрэйства Пастаўшчыны
4. Праведнікі Свету
5. Праца ў групах
6. Падвядзенне вынікаў працы ў групах
7. Рэфлексія
Ход занятку.
- Уступнае слова настаўніка.
Чалавек з моманту свайго нараджэння валодае натуральным правам – правам на жыццё. Ніхто не мае права адбіраць у яго жыццё. Тым не менш, на працягу ўсёй гісторыі чалавечага грамадства адбываліся войны, адбываўся гвалт і знішчэнне не толькі асобных людзей, але і цэлых народаў. Знікае народ, а разам з ім знікае мова, культура і, як паказвае час, такія страты не праходзяць бясследна для ўсяго чалавецтва. Развіваецца навукова-тэхнічны прагрэс, чалавек дасягнуў космасу. Але ці стаў чалавек лепшым у маральным плане? На жаль ХХ стагоддзе на гэта пытанне дае адмоўны адказ. Падцверджаннем гэтаму з’яўляецца трагедыя, што адбылася з еўрапейскім яўрэйствам і якая потым атрымала назву “Халакост”. На нашым занятку мы пагаворым пра ахвяраў пастаўскага Халакосту, вызначым прычыны гэтай трагедыі ў сусветным маштабе і выкажам свае адносіны да яе. Але спачатку я прапаную вам адказаць на пытанні анкеты, каб даведацца, якія веды ў вас ёсць па гэтай тэме.
- З гісторыі Халакосту
- Ці ведаеце вы, што называюць Халакостам? ( адказ “так” ці “не”)
- Ці ведаеце вы, колькі яўрэяў было забіта ў гады Другой сусветнай вайны?
- Ці ведаеце вы, колькі яўрэяў было забіта ў гады вайны ў Беларусі?
- Ці ведаеце вы, што такое “гета”?
- Ці ведаеце вы, дзе фашыстамі ў Беларусі быў створаны буйнейшы канцлагер?
- Ці ведаеце вы, каго называюць Праведнікамі Свету?
- Ці сустракаліся вы на старонках школьных падручнікаў з матэрыяламі, прысвечанымі Халакосту?
Аналіз анкетавання:
Колькасць удзельнікаў: ………
№ пытання |
|
|
|
|
|
|
|
|
|||||||
|
Слова настаўніка: Халакост – гэта слова грэчаскага паходжання, што азначае “ўсеспаленне, ахвярапрынашэнне з дапамогай агню” (звяртаецца ўвага дзяцей да тлумачальнага слоўніка). Упершыню яго назваў амерыканскі пісьменнік Элі Візель у сваім артыкуле аб Асвенцыме. У Ізраілі на іўрыце трагедыю, якая адбылася з яўрэйскім народам ў часы Другой сусветнай вайны называюць Шоа – катастрофа. На самой справе – гэта была катастрофа, катастрофа не толькі яўрэйскага народа, але і ўсёй чалавечай цываілізацыі, якая дапусціла знішчэнне фашыстамі шасці мільёнаў еўрапейскаг яўрэйства. Як здарылася, што “цывілізаваная” Еўропа парадзіла фашызм і пусціла яго па свету?! Ці было гэта нейкай выпадковасцю?
Каб адказаць на гэта пытанне, вучням для аналізу даюцца дакументы, якія былі прыняты ў дачыненні да яўрэяў з прыходам да ўлады ў Германіі фашыстаў:
Закон аб грамадзянстве Рэйха (у дадатку)
Вучні з дапамогай настаўніка робяць высновы аб заканамернасці фашысцкай палітыкі ў дачыненні да яўрэяў
Слова настаўніка Калі фашысты прыйшлі да ўлады, яны зрабілі ўсё, каб большасць немцаў ва ўсіх бедах і праблемах Германіі, якія парадзіў сусветны эканамічны крызіс, пачало вінаваціць яўрэяў. Атысеміцкая газет (звяртаецца ўвага вучняў на тэрмін “антысеміты” ў тлумачальным слоўніку) “Дэр Штюрмер” друкуе сачыненне школьніцы Эрны Лісцінг: “ на жаль, нават зараз многія працягваюць сцвярджаць, што яўрэі таксама “стварэнні Божыя” і таму іх трэба паважаць. Але мы кажам, што і мухі стварэнні, але пры гэтым знішчаем іх. Яўрэі падбухторвалі да паўстанняў і войнаў. І прыносілі рускім пакуты і гора. У Германіі яны падтрымлівалі камуністаў і плацілі забойцам. Мы былі на мяжы пагібелі, калі прыйшоў Адольф Гітлер. Цяпер заморскія яўрэі агітуюць супраць нас. Але мы не дадзім падмануць сябе і паклапоцімся пра нашага фюрэра. Кожны грош, які мы даём яўрэям, забівае каго-небудзь з нашых блізкіх…” І гэта пісала школьніца. Уся сістэма адукацыі была прасякнута антысемітызмам. Звяртаецца ўвага вучняў на слайд № 1. Як тут не ўспомніць словы Гітлера: “Мая педагогіка цвёрдая. Слабасць павінна быць знішчана. У маіз замках падрастае моладзь, ад якой жахнецца свет. Мне патрэбна моладзь, якая жадае гвалту, улады, нічога не баіцца. Страшная. Мне не патрэбен інтэлект. Веды загубілі б маю моладзь”
Пытанне вучням: растлумачце словы Гітлера: “Мне не патрэбен інтэлект. Веды загубілі б маю моладзь”
Слова настаўніка
Гебельс яшчэ ў красавіку 1933 года заявіў: “што тычыцца знішчэння нямецкага яўрэйства… няхай ніхто не сумняваецца ў нашай рашучасці…”
У размове з міністрам замежных спраў Чэхаславакіі Хвалкоўскім 21 студзеня 1939 года Гітлер сказаў: “Мы знішчым яўрэяў. Ім не ўдасца схавацца. Час расплаты настаў…”
Пытанне вучням: Ці ведалі краіны свету аб намерах фашыстаў у дачыненні да яўрэяў?
У Парыжы яўрэйскі юнак, уражаны зверствамі фашыстаў, зайшоў у амбасаду Германіі і здзейсніў замах на нямецкага дыпламата. За гэта ў Германіі быў арганізаваны масавы яўрэйскі пагром. Былі забіты 91 чалавек, 30 тысяч арыштаваны і адпраўлены ў канцлагеры, разбурана 1400 сінагог, па ўсёй Германіі разбіваліся вітрыны яўрэйскіх магазінаў, вокны ў яўрэйскіх школах. Шмат было крыштальнага звону. Ён звінеў трывожным папярэджаннем для ўсёй Германіі, для ўсяго чалавецтва. Нехта, напэўна звярнуў увагу, хтосьці нават занепакоіўся, але большасць ціха адседзелася, спадзеючыся, што гэта іх не закране. Заходнія краіны засталіся абыякавымі да лёсу яўрэяў. Як тут не ўспомніць словы пастара Німёллера, вядомага змагара з нацызмам: “Спачатку яны прыйшлі па камуністаў. Я маўчаў – я не быў камуністам. Потым яны прыйшлі па яўрэяў. Я маўчаў – я не быў яўрэем. Потым яны прыйшлі па прафсаюзных работнікаў. Я маўчаў – я не быў членам прафсаюза. Потым яны прыйшлі па мяне. Але ўжо не засталося нікога, хто б мог падняць голас у маю абарону”.
Вучням прапануецца прааналізаваць дадзеныя, колькасцi забiтых нацыстамi яўрэяў у краiнах Еўропы. (у дадатку)
Пытанні вучням:
а) колькі усяго было знішчана яўрэяў?
б) колькі было знішчана на акупаванай тэрыторыі СССР?
в) якая краіна панесла найбольшыя страты яўрэйскага насельніцтва?
г) якая краіна панесла найменшыя страты? Як вы думаеце, чаму?
Настаўнік: Буйнейшымі лагерамі смерці былі Асвенцым (звыш 4 млн. чалавек, Польшча), Майданак (360 тыс. чалавек, Польшча), Равенсбрук (92 тыс. жанчын і дзяцей, Германія), Бухенвальд (56 тыс. чалавек, Германія), Трасцянец (звыш 200 тыс. чалавек, Беларусь) (слайд № 1)
- Трагедыя яўрэйства Пастаўшчыны
Настаўнік: У Беларусі, па меркаваннях некаторых гісторыкаў, яўрэі з’явіліся яшчэ ў VIIIст. Але толькі ў XIV-XV ст.ст. перасяленне яўрэяў з краін Заходняй Еўропы ў Вялікае княства Літоўскае стала масавым. Перасяляліся яны сюды з-за пераследу па рэлігійных матывах. Гэты старажытны шматпакутны народ, страціўшы сваю радзіму, нідзе не мог знайсці спакою і шчасця. Здавалася, што на беларускай зямлі, яўрэі нарэшце змогуць стаць сваімі сярод чужых. Так яно і адбылося. Міралюбівыя і працавітыя беларусы, якія нямала бедаў зведалі на сваім гістарычным шляху, жылі з яўрэямі ў сяброўстве і згодзе. На тэрыторыі Пастаўшчыны яўрэі жылі ў Паставах, Лынтупах, Дунілавічах, Камаях. Займаліся гандлем, рамяством. З беларусамі сябравалі, дапамагалі ў бядзе. Усе людзі, якія памятаюць тыя часы, з павагай успамінаюць пра яўрэяў, асабліва добрыя словы кажуць пра яўрэйскага ўрача. У горадзе была сінагога, якая, збудаваная з чырвонай цэглы, засталася да нашага часу. (слайд №2)
Слова вучням:
1-ы вучань: Першымі ахвярамі генацыду на Пастаўшчыне сталі 22 яўрэі ў Лынтупах, якіх гітлераўцы і паліцаі расстралялі ў 1941 годзе на вуліцы, што цяпер носіць назву “Новая будаўнічая”. Потым чарговы масавы расстрэл быў у маі 1942 года. Спачатку ў лесе, што на паўночны-захад ад мястэчка знішчылі 61 чалавека – старых, жанчын, дзяцей. Крыху пазней на вуліцы Галубкова расстралялі 66 яўрэяў. У снежні 1942 года фашысты ліквідавалі апошніх насельнікаў гета – 93 чалавекі. На усіх брацкіх магілах у 1964 годзе былі ўстаноўлены абеліскі.
2-гі вучань: У час акупацыі па ўсёй Беларусі фашысты пачалі ствараць гета – спецыяльныя месцы ў населеных пунктах, куды перасялялі яўрэяў. У Паставах гета з’явілася ў лютым 1942 года на вуліцах Браслаўскай (цяпер Ленінская), часткова Горкага і Чыгуначнай.
3-ці вучань :З успамінаў Ніны Нецвятаевай, 1928 года нараджэння: Усе дамы, у якія былі пераселены яўрэі, немцы абнеслі высокім плотам. Паміж слупамі быў нацягнуты калючы дрот. На вопратцы яўрэі павінны былі насіць шасціканцовыя зоркі жоўтага колеру. Спачатку нават здавалася, што немцы нічога дрэннага яўрэям рабіць не будуць. Напэўна, фашысты сябе так паводзілі, каб выманіць у яўрэяў золата. Многія яўрэяі давалі золата немцам, паліцаям, каб толькі іх не чапалі. Але восенню 1942 года іх усіх знішчылі.
4-ты вучань: З успамінаў Ціско Марыі Хасеньеўны, 1921 года нараджэння: Яўрэі самі прыходзілі да беларусаў, татараў і дамаўляліся, хто ў чыім доме будзе жыць. Наша сям’я памянялася домам з яўрэем па прозвішчу Ліўшын. Ён быў пекарам, выпякаў і прадаваў булачкі. Гета абнеслі высокім плотам з дошак, зверху нацягнулі калючы дрот. Памятаю дзень, калі яўрэяў гналі ў гета. Людзі з сабой узялі тое, што можна было несці ў руках. Гналі іх украінцы, літоўцы, немцы. Усе яны былі ў чорнай форме…
5-ты вучань: З успамінаў Грыгаровіч Юліі Антонаўны, 1918 года нараджэння: Умовы жыцця ў гета былі жудасныя. Мы вельмі спачувалі гэтым людзям. Бо яны, калі жылі па-суседству, рабілі нам толькі добрае. Фашысты заўсёды пільна сачылі за гета, варта не дапускала, каб хто-небудзь перакінуў праз плот хоць кавалак хлеба. Праўда, і сярод немцаў былі розныя. Мой муж ведаў аднаго вартавога, пры якім можна было перакінуць прадукты праз плот. Немец рабіў выгляд, што нічога не заўважае.
6-ты вучань: З успамінаў Якубоўскай Таццяны Аляксандраўны, 1911 года нараджэння: У гета была яўрэйская паліцыя. Бачыла, як яўрэяў ганялі на працу. Што гэта была за праца – не ведаю, але ішлі яны заўсёды з рыдлёўкамі. На вопратцы яўрэяў былі нашыты жоўтыя зоркі, ім не дазвалялася хадзіць па тратуарах. У горадзе жыло шмат татараў, яны ўсе чарнявыя, таму ім часта прыходзілася даказваць немцам, што яны не яўрэі.”
7-мы вучань: З успамінаў Грыгаровіч Юліі Антонаўны: Расстралялі іх бедных восенню 1942 года. Яўрэяў гналі па вуліцы да месца расстрэлу. Аднаго чалавека паліцаі цягнулі за рукі. А яго галава білася аб брук. Мы баяліся нават зірнуць у вакно, ляжалі ў хаце на падлозе, бо азвярэўшыя фашысты стралялі па вокнах. А як жахліва крычалі людзі! Да гэтага часу іх крык стаіць у вушах. Каб сама не чула, не паверыла б, што так могуць крычаць людзі.
8-мы вучань:З успамінаў Пронька Фаіны Васільеўны, 1932 года нараджэння: Мне было ўсяго 10 гадоў, але тое, што я ўбачыла восеньскім днём 1942 года, да гэтага часу жыве ў маёй памяці. Мы з бацькам ехалі ў Паставы, быў здаецца панядзелак. Каля горада нас спынілі паліцаі. Спераду з затрыманых фурманак утварылася цэлая калона. Стаяла ачапленне з немцаў і паліцаяў. Зганялі яўрэяў. Яма за чыгуначным пераездам ужо была выкапана.(слайд №3) Наўкол стаяў жудасны плач, енк, крык. Відовішча было жахлівым. Людзей падганялі да ямы, расстрэльвалі з кулямётаў. Сама бачыла, як маленькіх дзяцей нелюдзі калолі штыкамі. Не дай Бог гэта бачыць.
9-ты вучань: З успамінаў Мілянцея Міхаіла, 1930 года нараджэння: У час расстрэлу шмат яўрэяў схавалася на гарышчы вялікага цаглянага дома, у якім пасля вайны доўгі час месціўся дзіцячы садок. Людзей на гарышчы сабралася так многа, што абвалілася столь. (слайд №4) І цяпер на некаторых старых цагляных дамах па вуліцы Ленінскай ёсць сляды таго расстрэлу. Здаецца, што гэта простыя адшчэпы цэглы, але старажылы ведаюць, што гэта сляды куль. Людзі хаваліся, але нікому ўратавацца не ўдалося. Потым, калі немцы падазравалі, што ў хаце хтосьці ўсё ж схаваўся, яны падпальвалі такія дамы.
Настаўнік:21 лістапада 1942 года людзі з пастаўскага гета былі расстраляны. Цяпер гэта вялізная брацкая магіла знаходзіцца на тэрыторыі ДРСУ-132 па вуліцы Ленінскай.” Невялічкі помнік быў пастаўлены пасля вайны Гендэлем Шнеерам Рахмелевічам,якому ўдалося вырвацца з гета, надпіс:
“Здесь лежат евреи Постав и Дуниловичей, убитые немецкими фашистами 21 ноября 1942 года. Мы вас никогда не забудем”. (слайд №5)
10-ты вучань:З успамінаў Ціско Марыі Хасеньеўны: Пасля расстрэлу за чыгуначным пераездам, шукалі яўрэяў, якія схаваліся ў хатах. Але пазнаходзілі ўсіх. Гэтых людзей расстралялі на агародзе ў Якава Якубоўскага. Там была невялічкая сажалка. Вось у тое балотца ўсіх і паскідалі. (слайд №6). У дзень расстрэлу кожны з беларусаў думаў, што сёння яўрэяў пазабівалі, а заўтра і да нас чарга дойдзе. Жыццё страціла сэнс. Некалькі дзён людзі не маглі ачуняць ад гэтага страшнага гвалту.
Настаўнік: 21 лістапада 1942 года былі знішчаны і яўрэі Дунілавічаў. У гэтым мястэчку да вайны яўрэі складалі значную частку насельніцтва. Да нашага часу там захаваліся грамадзянскія яўрэйскія могілкі(слайд №7) З першых дзён акупацыі нямецкія ўлады правялі перапіс яўрэйскага насельніцтва, разрабавалі іх маёмасць і запасы прадуктаў. У снежні 1941 года ўсе яўрэі павінны былі з’явіцца да будынака жандармерыі. Паліцаі пагналі людзей на бераг ракі Заражанка, дзе іх застаўлялі купацца ў вопратцы, каб вада дасягала шыі, а назад патрабавалі паўзці на жываце. Хто не хацеў падпарадкоўвацца такім здзекам, збівалі прыкладамі. У пачатку 1942 года ў Дунілавічах было створана гета, куды перасялілі яўрэяў. Над людзьмі здзекваліся, давалі на дзень 150 грамаў мукі, людзі пухлі з голаду. У лістападзе 1942 года пачаўся масавы расстрэл яўрэяў. За тры дні спецыяльным атрадам немцаў, што прыехалі з Глыбокага, было знішчана больш васьмі соцен чалавек. Ноччу 21 лістапада на чатырох машынах да гета пад’ехалі фашысты і, наставіўшы кулямёты, пачалі абстрэльваць жылыя дамы. Калі развіднела, тых,хто застаўся ў жывых, пачалі заганяць у хлеў, там іх прымусілі распрануцца і ў адной ніжняй бялізне выганялі на вуліцу па 3-4 чалавекі.
Вучань:Вось што расказваў сведка Цэпелевіч А.Э., які цудам уратаваўся ад смерці: “Людзей групамі выганялі на вуліцу, дзе стаялі п’яныя немцы і стралялі ў людзей. Я таксама вымушаны быў выйсці. Пабег, у мяне пачалі страляць, куля закранула мне левае вуха, я прыкінуўся мёртвым. Мяне паклалі ў агульную кучу, так да ночы стралялі, навальваючы трупы. Сярод расстраляных былі старыя, жанчыны, дзеці. Ноччу, калі расстрэл скончыўся, я вылез з-пад трупаў і ўцёк у лес.”
Настаўнік: Некалькі гадоў назад на магіле ахвяр Халакосту ў Дунілавічах быў пастаўлены помнік . (слайд №8)
4. Праведнікі Свету
Настаўнік:Тых, хто ратаваў яўрэяў ад знішчэння, цяпер называюць Праведнікамі свету. У Беларусі 508 чалавек ушанавана медалём Праведніка. “Хто выратаваў адно жыццё, той выратаваў свет” – напісана на гэтым медалі.(слайд №9) За дапамогу яўрэям, калі даведаліся немцы, чалавека чакала смерць, знішчалі і ўсю яго сям’ю. Тым не менш, беларусы дапамагалі сваім землякам. Так Браніслаў Зямчонак выратаваў сям’ю дунілавіцкіх яўрэяў Гардонаў – бацьку, маці і двое дзяцей. Яны ўратаваліся ад расстрэлу ў схроне, які падрыхтавалі загадзя. Ноччу прыйшлі на хутар да Зямчонкаў. Некаторы час там жылі, пакуль не далучыліся да партызанаў. Пасля вайны дзеці Гардонаў прыязджалі да Зямчонкаў. Апошнім часам у Паставы сталі наведваць нашчадкі пастаўскіх яўрэяў. Прыязджаў са Злучаных Штатаў Амерыкі Генры Зейдэль, 1927 года нараджэння з жонкай, сынамі і ўнукамі. Яго бацька Зэйдэль Якушэя 1898 года нараджэння паехаў да сваёй старэйшай сястры у ЗША у 1914 годзе. А яго бацькі, малодшыя браты і сёстры засталіся ляжаць у пастаўскай зямлі. Летам 2008 года наведаў Паставы Стэфан Лін са сваёй жонкай Сьюзі з Нью-Ёрку. У нашым горадзе ў 1907 годзе нарадзіўся яго бацька. Але сям’і Лінаў пашанцавала. Яшчэ да вайны яны з’ехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе іх нашчадкі жывуць і цяпер.(слайд №10)
- Праца ў групах
Вы даведаліся пра трагедыю пастаўскага яўрэйства, пра страшныя лагеры смерці, вызначылі прычыны Халакосту. Здаецца, можна было б паставіць кропку. Але і ў сучасным свеце на розных кантынентах ідуць войны, гінуць людзі, адбываецца чарговы генацыд. Таму прапаную вам папрацаваць у групах па наступных пытаннях:
І група: “Што сведчыць пра магчымасць паўтарэння Халакосту ў сучасным свеце?”
ІІ група: “Як трэба будаваць адносіны ў грамадстве, свеце, каб жахі Халакосту не паўтарыліся?”
ІІІ група: “Што трэба змяніць у адукацыі і выхаванні ў школе, ккаб вучні ведалі пра Халакост і яго месцы ў гісторыі чалавецтва”
- Падвядзенне вынікаў працы ў групах
- Аналіз анкетавання
- Рэфлексія:
а) што асабіста вам даў гэты занятак?
б) што зробіце асабіста вы, каб жахі Другой сусветнай вайны не паўтарыліся?
Дадатак 1
Закон о гражданстве рейха (http://www.1000dokumente.de)
Страна |
Еврейское население на сентябрь 1939 |
Уничтожено нацистами |
То же в % |
3 300 000 |
2 800 000 |
85,00 |
|
СССР (оккупированные районы) |
2 100 000 |
1 500 000 |
71,40 |
850 000 |
425 000 |
50,00 |
|
404 000 |
200 000 |
49,50 |
|
315 000 |
260 000 |
82,54 |
|
300 000 |
90 000 |
30,00 |
|
210 000 |
170 000 |
80,95 |
|
150 000 |
135 000 |
90,00 |
|
150 000 |
90 000 |
60,00 |
|
95 000 |
85 000 |
89,47 |
|
90 000 |
40 000 |
44,44 |
|
75 000 |
60 000 |
80,00 |
|
75 000 |
55 000 |
73,33 |
|
60 000 |
40 000 |
66,67 |
|
57 000 |
15 000 |
26,32 |
|
50 000 |
7 000 |
14,00 |
|
Другие страны (Дания, Эстония, Люксембург, Норвегия…) |
20 000 |
6 000 |
30,00 |
Итого |
8 301 000 |
5 978 000 |
72,00 |