У раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, прысвечанага Году міру і стваральнай працы, які праводзіўся 22 сакавіка 2023 года, прынялі ўдзел 43 навучэнцы з усіх 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пастаўскага раёна, сярод іх і 4 з нашай школы.
Журы адзначыла дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, адпаведнасць выбару твораў узросту чытальнікаў.
Віншуем пераможцаў!
Па рашэнню журы дыпломамі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” ўзнагароджаны:
ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы:
І ступені – Сіланаў Руслан, вучань 4 класа (педагог Авіна А.І.);
ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы:І ступені – Дулінец Вікторыя, вучаніца 8 класа (педагог Салавей С.Ф.);
ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы:І ступені – Літвіновіч Максім, вучань 9 класа (педагог Салавей С.Ф.)
Пераможцы раённага этапу конкурсу, якія занялі першыя месцы ў кожнай узроставай групе, 18 мая 2023 года прымуць ўдзел ў абласным этапе конкурсу.